Ю́рый Бары́савіч Ко́лакалаў (, сяло Талстое, Смаленскай вобласці — , ) — савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1954).

Працоўны шлях пачаў у будаўніча-мантажным упраўленні, пасля перайшоў на партыйную працу: інструктар у Мінскім гарадскім (з 1955) і Цэнтральным Камітэце (інструктар у 1956—1960, загадчык аддзела у 1965—1969) Камуністычнай партыі Беларусі, узначальваў Мінскі домабудаўнічы камбінат № 1 (1961—1965), у 1970—1978 гады намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, з 1978 да 1990 года сакратар ЦК КПБ.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Член ЦК КПБ з 1971 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат ВС БССР у 1967—1974 гадах.

Літаратура Колоколов Юрий Борисович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.5. Биографический справочник. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР