Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная злева ад касцёла Узвіжання Святога Крыжа, побач з капліцай-пахавальняй Паўла Равы. Пабудавана ў пачатку XX ст. як пахавальня.

Архітэктура

Помнік архітэктуры мадэрна. Цагляная капліца вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам з асіметрычна высунутым бакавым рызалітам; накрыта перакрыжаванымі паўвальмавымі дахамі. Прамавугольныя плоскасці фасадаў завершаны трапецападобнымі шчытамі над такой жа формы бакавымі аконнымі праёмамі і перспектыўным уваходным парталам. Рысы мадэрна прасочваюцца ў крыжовых пераплётах вокнаў і філёнгавай крапоўцы 2-створкавых дзвярэй.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Кальварыйскія могілкі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі мадэрн Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Капліцы Мінска