Уладзімір Іванавіч Панцялееў (, Навасёлкі, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія Скончыў у 1989 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Анікейчыка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1985 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў Гродне. У 2002—2007 гадах — старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Матэрыялы — бронза, граніт, мармур, дрэва. Асноўныя творы: мемарыяльныя дошкі «У гонар 200-годдзя паўстання Тадэвуша Касцюшкі» (1994), (1996), «Прафесар М. Ткачоў» (1993), (2008), памятны знак Давыду Гарадзенскаму (2003), памятны знак воінам-медыкам (2005), памятны знак «Жывёлам — за неацэнны ўнёсак у развіццё медыцынскай навукі» (2008), воіну-інтэрнацыяналісту капітану В. У. Бабко ў СШ № 12 (2009), мемарыяльныя дошкі кампазітару Аляксандру Канстанцінавічу Шыдлоўскаму (2011), Адаму Іосіфавічу Магільніцкаму на будынку абласной пракуратуры (2014), супрацоўнікам камітэта дзяржаўнай бяспекі (2014), гарадскія скульптуры (2007), дэкаратыўна-паркавыя скульптуры , «Лебедзі», (усе 2008), дэкаратыўна-паркавая скульптура (2009), (2010), «Дарожны рабочы» (2014); «Ладдзя-насад» (2016) — усе ў Гродне; помнік у гонар 1000-годдзя г. Ваўкавыск; памятны знак воінам Савецкай Арміі ў горадзе Іўе (2004); мемарыяльная дошка В. Л. Валадосю ў Мастах (2007); кампазіцыі «Ладдзя роспачы» (1994, 2005), «Край, дзе білі крыніцы», «Апантаны» (1991), «Вандроўнік у зорках» (1992), «Адзінота», «Без назвы», «Мадонна», «П’ета» (2002), «Лета» (2002), «Гутарка з месяцам», «Бычок», «Восень» (усе 2004), «Карабель», «Сядзячая», «Натхненне», «Мадэль» (усе 2005).

Надмагіллі: маці паэта Максіма Багдановіча — Марыі Апанасаўны Багдановіч у Гродне (1991); Цёткі (Алаізы Пашкевіч) у вёсцы Стары Двор Шчучынскага раёна (1996).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, Львоўскай карціннай галерэі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі і Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі, Нацыянальным гістарычным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, фондах Міністэрства культуры БеларусіПанцялееў Уладзімір Іванавіч, Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, а таксама ў прыватных калекцыях у краіне і за мяжойПантелеев Владимир Иванович.

Узнагароды Узнагароджаны двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1980, 1981), медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў мастацтве» (2007), двойчы лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» імя А. Дубко ў намінацыі «Мастак года» па выніках 1999 і 2013 гадоў.

У 2004 годзе ўзнагароджаны Падзячным пісьмом Гродзенскага аблвыканкама. У 2012 годзе заняў першае месца ў конкурсе на скульптуру Святога Юргіса ў горадзе Вяйсіеяй (Літва) і быў узнагароджаны ордэнам Святога Юргіса

Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 9 ліпеня 2009 года № 138 Уладзімір Панцялеяў за высокія дасягненні і значны асабісты ўнёсак у развіццё дэкаратыўнай і манументальнай скульптуры ўнесены ў Кнігу славы горада Гродна

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Постаці Гродна