Сіку́нка — рака ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 89 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на ўсход ад аграгарадка Солы. Працякае праз возера Рыжае. Упадае ў Ашмянку прыкладна за 0,6 км на захад ад вёскі Валэйкавічы. Вадазбор на поўдні Нарачана-Вілейскай нізіны.

Асноўны прыток — Ратагол (правы).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ашмянкі