Анатоль Антонавіч Шнэйдар () — беларускі журналіст, краязнаўца, кінарэжысёр. Член Саюза журналістаў СССР (1991), член Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.

Біяграфія Нарадзіўся 13 кастрычніка 1930 года ў в. Парэчча Талачынскага раёна.

Скончыў Азярэцкую сямігодку, Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1951), аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы. Працаваў чыгуначнікам ў Пермскім краі.

З 1965 года — кіраўнік кінастудыі «Летапіс» пры Талачынскім раённым Доме культуры.

Прадстаўляў Беларусь на 48-м Міжнародным кінафестывалі і 45-м кангрэсе УНІКА-86. У 1988 годзе ўдзельнічаў у 16-м Сусветным фестывалі шырокаэкраннага кіно.

Памёр 29 кастрычніка 2021 годаШнэйдарАнатоль Антонавіч.

Творчасць У газеце «Піянер Беларусі» з’явілася яго першае апавяданне «Сустрэча». Яму належыць больш за 300 публікацый па краязнаўстве, гісторыі, мастацтве і літаратуры ў перыядычных выданнях Беларусі і каля 100 кінавідэастужак.

Адзін з аўтараў кніг: «Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна», «Друцк і Барысаў», зборніка літаратурных твораў «Зямное прыцягненне».

Аўтар кніг: «Талачын: гісторыка-эканамічны нарыс» (1983), «Мая Талачыншчына: старонкі гісторыі» (2006), «Сінявокая Талачыншчына» (2009), «Зямля над Друццю і Абалянкай» (2015).

Фільмаграфія Сярод кінастужак: «Друць», «Старажытныя паркі», «Жыві, крыніца жыві».

Рэжысёр фільмаў: «Маналог драматурга», «1000-годдзе Друцка», «Родны край» і кінатрылогіі «Боль мая — вёска», у якую ўвайшлі фільмы «Паміраючая вёска», «Кінутая вёска», «Вёска, якой няма».

Пра кінааматара і краязнаўцу Анатоля Шнэйдара рэжысёр Вольга Дашук стварыла поўнаметражны фільм «Кінааматар. Восеньскі сон», зняты на кінастудыі «Беларусьфільм»Шнэйдар Анатоль Антонавіч.

Узнагароды Ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна (2010); дыплом «За грамадзянскую пазіцыю, мужнасць і спачуванне»; прыз «За найлепшы фільм VIII кінафестывалю»; дыплом «За творчы ўклад у рух кінааматарства ў Рэспубліцы Беларусь».

Крыніцы

Літаратура Бірукоў, В. Краязнаўца, кінарэжысёр, журналіст / В. Бірукоў // Віцебскі рабочы. — 2000. — 12 кастр. — С. 2. Корниенко, М. Краеведческий материал всегда в центре внимания / М. Корниенко // Наша Талачыншчына. — 2006. — 11 кастр. — С. 2. Королев, М. Архивист времени / М. Королев // Наша Талачыншчына. — 2013. — 12 студз. — С. 3. Мазур, А. Летапісец роднага краю / А. Мазур // Народнае слова. — 2005. — 9 чэрв. — С. 8. Маліноўскі, М. Заўсёды побач творчасць і праца / М. Маліноўскі // Наша Талачыншчына. — 2005. — 12 кастр. — С. 3. Маліноўскі, М. Краязнаўца і Ганаровы грамадзянін / М. Маліноўскі // Краязнаўчая газета. — 2010. — № 38 (кастр.). — С. 2. Творчасць не ведае ўзросту // Сцяг Ільіча (Талачын). — 2000. — 11 кастр. — С. 2, 4. Цімошык, Л. Кінааматар як летапісец / Л. Цімошык // Звязда. — 2012. — 1 снеж. — С. 6. Шалахоўскі, А. Ён піша гісторыю Талачына / А. Шалахоўскі // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 14 ліп. — С. 12. Шпакоўская, Г. Талачынскі летапісец / Г. Шпакоўская // Витебские вести. — 2015. — 6 авг. — С. 21.

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Талачынскага раёна