Аляксандр Тышы́нскі (; , г. Санкт-Пецярбург — , Мясата) — польскі літаратуразнаўца, крытык, празаік.
Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў Маладзечанскім шляхецкім павятовым вучылішчы і Віленскім універсітэце. У 1829—1838 гг. жыў у Мясаце на Маладзечаншчыне і ў Мінску.
З’яўляўся адным з заснавальнікаў і аўтараў польскамоўнага часопіса «Варшаўская бібліятэка». Працаваў выкладчыкам у Варшаўскай галоўнай школе. У 1873 годзе ён быў абраны членам Акадэміі мастацтваў у Кракаве.
Апошнія гады жыцця правёў у Мясаце. Пахаваны ў Радашковічах на каталіцкай частцы могілак.
Творчасць Аўтар кніг «Пра школы ў польскай паэзіі» (1837), «Даследаванні і крытыка» (т. 1—3, 1854), «Польскія вобразы» (1875), «Гістарычнага нарыса асветы славян» (1841) ды інш.
Творы Amerykanka w Polsce (1837; раман) Rys historyczny oświecenia Słowian (1841; гістарычнае даследаванне) Rozbiory i krytyki (1854, тры тамы; зборнік крытычных работ і рэцэнзій) Pierwsze zasady krytyki powszechnej (1871; філасофскі трактат) Wizerunki polski (1875; зборнік крытычных работ і рэцэнзій) Pisma krytyczne (1904, два тамы; зборнік крытычных работ і рэцэнзій)
Літаратура Wielka encyklopedia powszechna. Warszawa: Państwowe wydawnictwo naukowe, 1968, t. 11, s. 760.
Спасылкі Тышынскі Аляксандр
Катэгорыя:Памерлі ў Маладзечанскім раёне Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы