Яфім Гілевіч Гімпельсон (, в. Слаўнае, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — ) — савецкі вучоны. Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1989).

Навуковая дзейнасць Больш за 45 гадоў працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук СССР (зараз — Інстытут расійскай гісторыі РАН).

З’яўляецца аўтарам 17 манаграфій. Сярод прац: «Арганізацыя савецкай дзяржаўнай улады» (1962), «Ваенны камунізм: палітыка, практыка, ідэалогія» (1973), «Скрозь буры грамадзянскай вайны — на шляху да сацыялізму» (1988), «Станаўленне і эвалюцыя савецкага дзяржаўнага апарата кіравання, 1917—1930» (2003), «Расія на пераломе эпох. Асэнсаванне расійскай гісторыі XX стагоддзя» (2006), незакончаны рукапіс «Успаміны пра жыццё і навуковую дзейнасць…».

Удзельнічаў у падрыхтоўцы 3-га выдання «Вялікай савецкай энцыклапедыі», энцыклапедыі «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя» (1977; 2-е выд. — 1987)Гімпельсон Яфім Гілевіч.

Літаратура Рукопись книги, прерванная на полуслове… / Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер. — Минск : Бизнесофсет, 2009. — С. 43.

Катэгорыя:Гісторыкі СССР