Сві́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Свір.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Свір. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Куцкоўскага і Супраненцкага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 25 красавіка 1958 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Свірскаму пассаветуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Свір, Свірскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4..

З 31 жніўня 1959 года пассавет у складзе Мядзельскага раёна (за выключэннем 26 населеных пунктаў: Альхоўка, Бабарыха, Баравыя, Бялькішкі, Галыніха, Голы Бор, Дубнікі, Завідзіненты, Залуцкоўшчызна, Крываносы, Купшчызна I, Купшчызна II, Малая Недрашля, Недрашля I, Недрашля II, Радзюшы-Тушча, Радзюшы I, Радзюшы II, Ройсцішкі, Руднішкі, Сіні Ручай, Страча-Мацееўшчызна, Стрыпялішкі, Супраненты, Хацілкі і Чорны Бор, якія перададзены ў склад Астравецкага раёна)Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці ад 31 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 мая 1960 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Канстанцінаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 28 красавіка 2004 года ў склад Нарацкага сельсавета перададзены хутары Глыбокі Ручай і РыдупляРешение Минского областного Совета депутатов от 28 апреля 2004 г. № 64 Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района. 28 мая 2013 года Свірскі пассавет рэарганізаваны ў сельсаветРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (33 населеныя пункты, без Свіры) — 1685 чалавек, з іх 92,9 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 2,9 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 2161 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свірскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе