Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна (нар. , в. Замошша, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — , Мінск) — беларускі аграном, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985).

Біяграфія Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1957). Галоўны аграном калгаса «Першамайскі» Брагінскага раёна (1957—1960), кіраўнік аддзялення саўгаса «Старасельскі» Віцебскага раёна (1960—1961). 3 1961 года — галоўны аграном, сакратар парткама, намеснік старшыні калгаса імя Леніна (да 1977 года — калгас «Перамога»). У 1982—1995 гг. — старшыня калгаса імя Дзімітрава Талачынскага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы (1973) прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974—1979), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Віцебскага абласнога і Талачынскага раённага Саветаў народных дэпутатаў.

Памерла 24 чэрвеня 2015 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць Аўтар кнігі «Тры ўраджаі ў год» (1974)Сіроткіна Лідзія Емяльянаўна.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1973) ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны»

Літаратура Сіроткіна Лідзія Емяльянаўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 525. Сироткина Лидия Емельяновна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 322. Сироткина Лидия Емельяновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 201. Сироткина Лидия Емельяновна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 303.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні калгасаў