Шуцманша́фт (), скар. шу́ма (), ад шу́цман ( — супрацоўнік ахоўнай паліцыі ў Германіі да 1945 года) — «ахоўныя каманды», асаблівыя падраздзяленні, першапачаткова ў складзе дапаможнай паліцыі Трэцяга рэйха на акупаваных тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны, карныя батальёны, якія дзейнічалі пад непасрэдным камандаваннем немцаў і разам з іншымі нямецкімі часцямі. Як правіла, фармаваліся з тутэйшага насельніцтва і ваеннапалонных. Пазней на базе асобных батальёнаў былі сфармаваныя часці Вафен СС.
Былі найболей шматлікія на колішніх польскіх тэрыторыях, у заходняй частцы Савецкага Саюза і ў Балтыі.
Форма Сябры шуцманшафтаў насілі нямецкую вайсковую форму, але з асаблівымі знакамі адрознення ( ), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu, Tapfer, Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».
Прымяненне Першыя батальёны «Шума» сталі стварацца немцамі ў канцы ліпеня 1941 года. Да канца 1942 года колькасць «шума» дасягнула прыкладна 300 тысяч людзей, зарганізаваных у батальёны, а таксама якія служылі на розных асобных пасадах.Шуцманшафт-каманды прымалі ўдзел у забойстве яўрэяў у ходзе «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання», у ахове канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, а таксама былі чынна далучаныя ў гэтак званыя «дзеянні па ліквідацыі бандыцкіх фармаванняў» (антыпартызанскія дзеянні).
Часта у адносінах да шуцманаў выкарыстоўваўся тэрмін «туземныя жаўнеры» («аскары» ).Kazimierz Moczarski, Rozmowy z katemДаклад Юргена Штропа Генрыху Гімлеру «Варшаўскага гета больш не існуе», май 1943 г.,
Сістэма званняў Адпаведнасць сістэмы званняў ахоўнай паліцыі і вермахта. ШуцманшафтВермахтSchutzmannSchützeРадавыUnterkorporalGefreiterЯфрэйтарVizekorporalObergefreiterKorporalStabsgefreiterVizefeldwebelFeldwebelСяржантKompaniefeldwebelOberfeldwebelСтаршы сяржантZugführerLeutnantЛейтэнантOberzugführerOberleutnantСтаршы лейтэнантKompanieführerHauptmannКапітанBatallionsführerMajorМаёр
Беларускія шуцманы Спіс некаторых беларускіх фармаванняў шуцманшафт:
45-ы батальён дапаможнай паліцыі 46-ы батальён дапаможнай паліцыі 47-ы батальён дапаможнай паліцыі 48-ы батальён дапаможнай паліцыі 49-ы батальён дапаможнай паліцыі 60-ы батальён дапаможнай паліцыі 64-ы батальён дапаможнай паліцыі 65-ы батальён дапаможнай паліцыі 66-ы батальён дапаможнай паліцыі 67-ы батальён дапаможнай паліцыі 68-ы батальён дапаможнай паліцыі 101-ы батальён дапаможнай паліцыі 104-ы батальён дапаможнай паліцыі Брыгада дапаможнай паліцыі «Зіглінг»
Гл. таксама
Беларуская дапаможна паліцыя Украінская дапаможная паліцыя
Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1945 годзе