Адам Іосіфавіч Залескі (нар. , в. Кімейка, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — ) — беларускі гісторык, этнограф. Доктар гістарычных навук (1963), прафесар (1964). Акадэмік рэгіянальнай (г. Масква) грамадскай арганізацыі «Славянская акадэмія навук, адукацыі, мастацтваў і культуры»Международная славянская академия наук, образования, искусств и культуры учреждена по инициативе выдающихся российских, сербских и приднестровских ученых и деятелей культуры 18 мая 1992 г. (Президент – академик МСА Б.И. Искаков) (2000). Старшы лейтэнант.
Біяграфія У 1930—1931 гадах вучыўся ў Мінску на педагагічных курсах. У 1931—1937 гадах працаваў настаўнікам у Лагойскім, Дзяржынскім і Хойніцкім раёнах, завочна вучыўся ў Мінскім педтэхнікуме. У 1937 годзе скончыў гістарычна-геаграфічнае аддзяленне Мінскага настаўніцкага інстытута.
У 1937—1940 гадах — намеснік дырэктара Мінскага педагагічнага вучылішча.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе — начальнік хімічнай службы 203-га армейскага запаснога стралковага палка. За паспяхова арганізаваную пастаўку дымавых заслонаў у перыяд абароны арміі старшы лейтэнант Адам Залескі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
У 1945—1953 гадах — выкладчык, дэкан Курскага педінстытута.
3 1953 года — загадчык сектара этнаграфіі Інстытута гісторыі, у 1957—1968 гадах — намеснік дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.У 1963 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Савецкі патрыятызм сялянства ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі (1941—1944)».
У 1970—1981 гадах — загадчык сектара збору і публікацыі дакументаў і гістарычных мемуараў у Інстытуце гісторыі АН БССР.
Дзесяць гадоў працаваў старшынёй Мінскай абласной арганізацыі «Веды». 3 1994 года -старшыня Беларускага рэспубліканскага аб’яднання «Гістарычныя веды». Узнагароды ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі (двойчы) медаль «За абарону Масквы»
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, нацыянальных адносін. Намеснік галоўнага рэдактара і адзін з аўтараў 4-га тома 5-томнага выдання «Гісторыя Беларускай ССР» (1975), рэдактар і адзін з аўтараў выдання «Нарысы ваеннай гісторыі Беларусі» (1995). Сааўтар 6-томнага выдання «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза» і 12-томнага «Гісторыя Другой сусветнай вайны». Аўтар манаграфій «Быт беларускіх сялян у партызанскім краі» (1960), «В партизанских краях и зонах» (1962), «В тылу врага» (1969).
Апублікаваў 8 манаграфій, 8 брашур, каля 300 навуковых прац, напісаных ў асноўным на рускай мовеЗалескі Адам Іосіфавіч, у тым ліку:
Рэакцыйная сутнасць Ватыкана і каталіцызма. - Мн. : Т-ва па распаўсюджванню паліт. і навук. ведаў БССР, 1959. - 28 с. У чым шкоднасць каталіцызму. - Мн. : Дзяржвыд БССР, 1960. - 72 с. Падарожжа ў суровае мінулае: нарысы аб жыцці беларускіх сялян на тэрыторыі партызанскага краю. - Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. - 115 с. Белорусский народ в годы Великой Отечественной войны. - Мн. : Госиздат БССР, 1959. - 145 с. Новыя звычаі і абрады - у наш быт. - Мн. : Т-ва па распаўсюджванню паліт. і навук. ведаў БССР, 1960. - 61 с. Причины существования и пути преодоления религиозных пережитков. - Мн.: Наука и техника, 1965. - 194 c. Героический подвиг миллионов в тылу врага: Помощь населения партизанских зон народным мстителям. - Мн. : Беларусь, 1970. - 183 с. В тылу врага: борьба крестьянства Белоруссии против социально-экономических мероприятий немецко-фашистских оккупантов. - Минск : Наука и техника, 1969. - 177 с. Дарогамі партызанскай Беларусі: [нарысы]. - Мінск : Беларусь, 1974. - 237 с. О национальных отношениях в Советской Белоруссии: исторические очерки (вместе П. Н Кобринец). - Гродно : Гродненский госуниверситет, 1992. - 192 с. И. В. Сталин и коварство его политических противников / Бел. респ. и Мин. науч. объединения "Ист. знания" Орг. ветеранов РБ. Кн. 1 : Поражение оппозиционных группировок. — 1999. — 336 с. И. В. Сталин и коварство его политических противников / Бел. респ. и Мин. науч. объединения "Ист. знания" Орг. ветеранов РБ. Кн. 2 : Правовая защита безопасности Советского государства. — 2002. — 501 с. ISBN 985-668-216-9 Попрание прав человека в США. - Минск : ЗАО "Православная инициатива", 2000. - 26 с.
Літаратура Даследчык партызанскай тэмы // Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — № 2-3. — С. 58-59. Залесский Адам Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2006. — Т. 3 : Герасименко-Картель. — С. 598. Залесский Адам Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 440. Залескі Адам Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1998. — Т. 6 : Дадаізм-Застава. — С. 512. Залескі Адам Іосіфавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. — Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. — С. 55-57. Залескі Адам Іосіфавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 539—540. Залескі Адам Іосіфавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т. 3 : Гімназіі-Кадэнцыя. — С. 398.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі