Мікалай Фёдаравіч Волкаў (, в. Нярэйша, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне хвароб унутраных органаў, кардыялогіі. Прафесар (1976), доктар медыцынскіх навук (1976).
Біяграфія Нарадзіўся ў в. Нярэйша Сенненскага раёна.
У 1946—1950 гадах вучыўся ў Багушэўскай сярэдняй школе. Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1956). У 1956—1960 гадах працаваў галоўным урачом Валожынскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, галоўным урачом Талачынскага раёна.
У 1959—1963 гадах вучыўся ў аспірантуры на кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
3 1963 года — у Гродзенскім медінстытуце, дзе прайшоў працоўны шлях ад асістэнта да прарэктара па лячэбнай частцы (1976—1997). Дацэнт (1966). У 1971—2001 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Обоснование клинического применения анаболических стероидов при заболеваниях внутренних органов».
Узнагароды ордэн «Знак Пашаны» значок «Выдатнік аховы здароўя» медаль «За доблесную працу»
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац: «Гемодинамика малого круга кровообращения» (1990), «Мерцательная аритмия. Старые проблемы — новые решения» (1997), 26 рацыяналізатарскіх прапаноў і адной вынаходкіВолкаў Мікалай Фёдаравіч.
Літаратура Бандарэвіч, В. «Інжынер» чалавечага здароўя / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. — 2017. — 4 сак. — С. 6. Волкаў Мікалай Фёдаравіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. — Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. — С. 27-28. Волкаў Мікалай Фёдаравіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 538—539. Волков Николай Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2006. — Т. 2 : А-Герань. — С. 775. Волков Николай Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 271.
Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі