Юлія Георгіеўна Мурына (, в. Іздрашава, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по Минской области і VII скліканняўСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Минской области .
Біяграфія Нарадзілася 21 лютага 1979 года ў в. Іздрашава Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут псіхалогіі і сацыяльнай работы па спецыяльнасці «псіхолаг, выкладчык псіхалогіі», а пазней — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «спецыяліст па кіраванні персаналам».
Працавала першым сакратаром Салігорскага гаркама і райкама грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дырэктарам дзяржаўнай установы «Салігорскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
Выбіралася дэпутатам Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26 і 27-га скліканняў.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Бахрэйн.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.
Узнагароды Падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровыя граматы і падзякі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Салігорскага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, падзяка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, заносілася на дошку Пашаны Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. залаты значок АА «БРСМ».
Сям’я Замужам, мае сына.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання