Помнік Ефрасінні Полацкай — манумент Ефрасінні Полацкай, быў усталяваны 28 верасня 2000 года. Аўтар скульптурнай кампазіцыі — Ігар Голубеў. Помнік размешчаны на плошчы Свабоды, побач з вуліцай, названай у яе гонар.

Апісанне Вышыня помніка складае 3,2 м. Ефрасіння апранута ў строгае манаскае адзенне, з крыжом Лазара Богшы ў руках. Помнік з’яўляецца сімвалічным пачаткам падзвіжніцкага шляху Еўфрасінні ад Вялікага пасада да Спаскага манастыраПомнік Ефрасінні Полацкай.

Літаратура Малашэня, Л. У Полацку пачалося будаўніцтва помніка Еўфрасінні Полацкай / Л. Малашэня // Народнае слова. — 2000. — 5 верас. — С. 2. Хитров, А. Памятник Преподобной Евфросинии Полоцкой / А. Хитров // Віцьбічы = Витьбичи. — 2000. — 3 окт. — С. 3.

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Полацка Катэгорыя:2000 год у Беларусі Катэгорыя:Вуліца Еўфрасінні Полацкай (Полацк) Катэгорыя:Плошча Свабоды (Полацк) Катэгорыя:Ефрасіння Полацкая Катэгорыя:Творы Ігара Голубева Катэгорыя:XX стагоддзе ў Полацку