Святлана Аляксандраўна Шутава (, Магілёў) — беларуская журналістка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Могилевской области .
Біяграфія Нарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Магілёве.
Cкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Журналістыка».
Працавала рэдактарам, загадчыкам аддзела інфармацыі, галоўным рэдактарам Магілёўскага абласнога радыё рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр "Тэлекампанія «Магілёў»; галоўным рэдактарам абласной газеты «Магілёўскія ведамасці»; галоўным рэдактарам камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства "Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці».
17 лістапада 2019 года абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання. З’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Палата прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенцеШутава Святлана Аляксандраўна. Уваходзіць у склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.
Абіралася дэпутатам, намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў».
Замужам, мае дваіх сыноў.
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2019)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2019 г. № 163 «Аб узнагароджанні»
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Журналісты Беларусі