Святлана Анатольеўна Любецкая (, УССР, СССР) — беларуская юрыст, суддзя, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску , старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўствеЛюбецкая Святлана Анатольеўна. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022)Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Фігурантка санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу краін.

Біяграфія Нарадзілася 3 чэрвеня 1971 года ва УССР.

У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». У 1998 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2015 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». У 2018 годзе скончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладала на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працавала суддзём суда Фрунзенскага раёна Мінска, намеснікам старшыні суда Партызанскага раёна Мінска, старшынёй суда Маскоўскага раёна Мінска (да 31 снежня 2013 года)Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2013 года № 687 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь» ; начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 15 лістапада 2016 годаУказ Президента Республики Беларусь от 15 ноября 2016 года № 419 «О назначении и освобождении судей» па 5 снежня 2019 годаУказ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 2019 г. № 438 «Об освобождении от должности С. А. Любецкой и А. П. Омельянюка» працавала суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З сакавіка 2021 года паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая распрацоўвала прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвала іх абмеркаванне.

Любецкая не была кандыдатам на парламенцкіх выбарах 2024 года. У красавіку 2024 года была прызначана суддзёй Канстытуцыйнага суда.

Міжнародныя санкцыі 24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Святлану Любецкую ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.

21 чэрвеня 2021 года ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Любецкая як старшыня парламенцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцце новай рэдакцыі ад 1 сакавіка 2021 года, якая санкцыянуе адвольныя арышты і накладае павышаную адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сімволікі. Праз гэту заканадаўчую дзейнасць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю і ў Беларусі, яна нясе адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыіCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021.

6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Любецкую ўнесла і ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions.

У 2023 годзе Еўрапейскі суд у адхіліў позвы Любецкай і яе намесніка ў пастаяннай камісіі па заканадаўстве Аляксандра Амельянюка, якія патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕС.

Сям’я Мае дачку.

Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021) Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь