Марына Аляксандраўна Шкроб (, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску , член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцыШкроб Марына Аляксандраўна.
Біяграфія Нарадзілася 13 жніўня 1967 года ў в. Пухавічы Мінскай вобласці.
У 1991 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». У 2003 годзе скончыла клінічную ардынатуру па акушэрстве і гінекалогііШкроб Марина Александровна. Акушер, Гинеколог.
Працавала санітаркай, медыцынскай сястрой 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска; урачом-акушэрам-гінеколагам радзільнага дома № 2 г. Мінска; урачом-акушэрам-гінеколагам, загадчыкам аддзялення 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска; галоўным акушэрам-гінеколагам упраўлення аховы здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; намеснікам галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.
Узнагароды ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя