Помнік Мікалаю Цудатворцу — манумент святому Мікалаю Цудатворцу. 24 верасня 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка. Аўтарам скульптуры з'яўляецца С. Ісакаў.

Апісанне Бронзавы помнік вышынёй 3,5 м усталяваны на скрыжаванні вуліц Еўфрасінні Полацкай і Касманаўтаў, недалёка ад Свята-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. На гэтым месцы раней знаходзілася манастырская капліца, дзе ў 1910 годзе быў здзейснены апошні прыпынак перад дастаўкай мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай у манастыр з Кіева-Пячэрскай лаўры.

На мармуровым пастаменце побач з помнікам усталявана шыльда з надпісам: «Сей памятник воздвигнут в честь посещения Полоцка святейшим патриархом Московским и всея Руси Кириллом в лето 2009»Помнік Мікалаю Цудатворцу..

Літаратура Гавяйновіч, В. Помнік Свяціцелю Мікалаю / В. Гавяйновіч // Полацкі веснік. – 2009. – 25 верас. – С. 1. Голесник, С. Братьям по вере / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2009. – 8 окт. – С. IV.

Катэгорыя:Помнікі Полацка Катэгорыя:2009 год у Беларусі Катэгорыя:Вуліца Еўфрасінні Полацкай (Полацк) Катэгорыя:Мікалай Цудатворац Катэгорыя:XXI стагоддзе ў Полацку