Святлана Уладзіміраўна Адзінцова (нар. , Ксты, Полацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Витебской области і 8 склікання. Кандыдат медыцынскіх навук.
Біяграфія Нарадзілася 8 лістапада 1964 года ў в. Ксты Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыла Полацкае медыцынскае вучылішча, Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру пры Віцебскім медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «Хірургія».
Працавала медсястрой хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай раённай бальніцы; урачом-хірургам па аказанні экстраннай дапамогі хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; загадчыкам хірургічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце, галоўным урачом Полацкай гарадской паліклінікі; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай службе, галоўным урачом Полацкага гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі, намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.
Выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 і 28-га скліканняў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцыАдзінцова Святлана Уладзіміраўна. Уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.
З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання ад Полацкай гарадской акругі № 27. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцыБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Сям’я Замужам, мае сына і дачку.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», юбілейнымі медалямі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём Міжнароднага дабрачыннага фонду «Сямʼя — Яднанне — Айчына» «За заслугі».
Удастоена звання «Жанчына года Віцебшчыны», ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання