Таццяна Анатольеўна Аўтухова (нар. , в. Застадолле, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Витебской области .

Біяграфія Нарадзілася 24 верасня 1965 года ў в. Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».

Працавала настаўніцай у сярэдняй школе № 21 г. Віцебска, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдніх школах № 24 і № 32 г. Віцебска, дырэктарам сярэдняй школы № 45 г. Віцебска.

Выбіралася дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 і 27 скліканняў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцыАўтухова Таццяна Анатольеўна.

Сям’я Мае дачку.

Узнагароды граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання