Фарбо́ўнік фарбавальны, Вайда фарбавальная, Фарбоўнік (Isatis tinctoria) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 70—100 см. Сцяблы прамастойныя, з шызым налётам, часта разгалінаваныя ў верхняй частцы, у ніжняй частцы валасістыя. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, падоўжана-ланцэтнае, валасістае. Сярэдняе і верхняе лісце сядзячае, завостранае, са стрэлападобнай асновай. Кветкі жоўтага колеру, у шчыткападобнай мяцёлцы. Пялёсткі (4) з кароткім ногцікам. Тычынак — 6. Плод — стручочак.
Распаўсюджанне і экалогія расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай АфрыкіGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізвалася ў Паўночнай Амерыцы і Чылі. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф. Расце ў стэпах, сухіх лугах, на адкрытых пясчаных месцах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмах, на палях і агародах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Гаспадарчае значэнне Фарбавальная, меданосная, лекавая расліна.
Падвіды Паводле сайта The Plant List:
Літаратура
Спасылкі
Isatis tinctoria L. — Вайда красильная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения
Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Алейныя культуры Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Інвазіўныя віды раслін Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе