Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў (, Яранск, Кіраўская вобласць — Панічы, Слуцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Закончыў Чаркаскі дарожна-будаўнічы тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-палітычным вучылішчы.
У партызанах з ліпеня 1941 года. Са жніўня 1941 года да красавіка 1942 года камісар атрада імя Я. Дз. Гарбачова, з мая 1942 года камандзір атрада. З чэрвеня 1943 года камандзір партызанскай брыгады 101-й імя Аляксандра Неўскага.
Загінуў у баі 5 верасня 1943 года каля в. Панічы Слуцкага раёна.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі.
Памяць Яго імем названы населеныя пункты ў Любанскім і Слуцкім раёнах, а таксама вуліцы ў Салігорску, гарадскім пасёлку Старобіне і інш. На месцы, дзе ён пахаваны ў Старобіне, у 1961 годзе пастаўлены помнік.
Літаратура Гуляеў Дзмітрый Цімафеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мн., 1996. Т. 3. — С. 173. Гуляев Дмитрий Тимофеевич // Навечно в сердце народном: справочник. — Мн., 1984. — С. 136. Гуляеў Дзмітрый Цімафеевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. — Мн., 2004. — С. 143. Бялькевіч, М. М. Камбрыг Гуляеў / М. М. Бялькевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. — Мн., 1996. — С. 186—188. Магіла Гуляева Дзмітрыя Цімафеевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 2. — С. 154. Сакевіч, А. Д. Камбрыг Дзмітрый Гуляеў / А.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны