Вірус аўкуба-мазаікі бульбы () — хваробатворны вірус мазаікі сямейства .
Апісанне
Вірус перадаецца механічна і тлямі. На хворым лісці ніжняга і сярэдняга ярусаў з’яўляюцца ярка-жоўтыя круглыя кантрасныя плямы. У некаторых сартоў бульбы на клубнях некратычныя плямы няправільнай формы, якія ператвараюцца ў сухія бурыя паглыбленні.
Значэнне
Вірус пашкоджвае лісце і клубні бульбы.
Спасылкі
ICTVdB — Універсальная база даных аб вірусах: Вірус аўкуба-мазаікі бульбы Сямейныя групы — Балтымарскі метад
Катэгорыя:Вірусы Катэгорыя:Вірусныя раслінныя патагены і захворванні