Помнік Алене Фёдараўне Колесавай — помнік у Крупках.

Гісторыя У Крупках у 1967 годзе устаноўлены помнік А. Ф. Колесавай. Скульптар В. Палійчук, архітэктары В. Занковіч і Л. Левін.

Апісанне помніка Помнік зроблены з бетона, вышыня скульптуры 2,5 м, стэла 2×8 м. Скульптура пастаўлена на нізкай пліце — стылабаце на фоне хвалепадобнай стэлы, якая нібы зрушана ўлева адносна цэнтральнай восі, што стварае ўражанне дынамікі. Мадэліроўка форм абагульненая. Дэталі адзення — ватоўка, падпяразаная салдацкай папругай, шапка-вушанка, а таксама аўтамат, закінуты за спіну, дапаўняюць вобраз гераіні. У верхнім куце стэлы — інфармацыйны тэкст.

Літаратура Помнік Колесавай Алене Фёдараўне // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 1. — С. 227. Скульптурный памятник Колесовой Е. Ф. // В памяти народной. — Минск, 1970. — С. 54-55.

Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:1967 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Крупак Катэгорыя:Творы Васіля Палійчука Катэгорыя:Творы Валянціна Занковіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна