Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну — помнік у Любані Мінскай вобласці.
Гісторыя У Любані ў 1964 годзе на ўшанаванне памяці партызана і падпольшчыка Аляксея Фёдаравіча Брагіна быў ўстаноўлены помнік. Скульптар Б. Івонцьеў, архітэктар Я. Печкін.
Апісанне помніка Помнік з бетона і мармуровай крошкі, вышыня 5 м. Паясны бюст А. Ф. Брагіна пастаўлены на высокім прамавугольным пастаменце. Кампазіцыя партрэта строгая і выразная. Сабранасць, воля, энергічнасць і перакананасць у развароце шырокіх плячэй, паставе галавы, валявым жэсце рукі, у сканцэнтраваным, мэтанакіраваным позірку. Энергічная, насычаная мадэліроўка партрэтных рысаў кантрастуе з лаканічнай графічнасцю касцюма..
Літаратура Помнік Брагіну Аляксею Фёдаравічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 1. — С. 269. Памятник Брагину А. Ф. // В памяти народной. — Минск, 1970. — С. 61-62
Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:1964 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Любані Катэгорыя:Творы Барыса Івонцьева Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Яраміра Печкіна