Бугала () — адзін з астравоў архіпелага Сэсэ на возеры Вікторыя. Уваходзіць у склад Уганды. Плошча — 275 км². З’яўляецца дзесятым па плошчы сярод астравоў возера Вікторыя.

Берагі нізкія, парэзаныя шматлікімі залівамі. Частка паверхні пакрыта лесам і саваннай. Насельніцтва займаецца пераважна сельскай гаспадаркай. У камерцыйных мэтах вырошчваюць садавіну і алейную пальму. Развіццё вытворчасці стрымлівае недахоп зямельных надзелаў.

Бугала — важнае месца для развіцця турызму Уганды. Асабліва вядомы пясчаны пляж Калангала на ўсходзе вострава.

Спасылкі Даведнік для вандроўнікаў

Катэгорыя:Вікторыя (возера) Катэгорыя:Астравы Уганды Катэгорыя:Азёрныя астравы