Эхінацэ́я пурпуровая (Echinacea purpurea) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—120 см са стрыжнёвым карэнішчам. Сцябло прамое, разгалінаванае, зялёнага колеру з карычневымі штрыхамі. Лісце простае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, на доўгіх чаранках, зубчастае па краі, звужанае да чаранка. Сцябловае — сядзячае, чаргаванае, ланцэтнай формы, шурпатае. Суквецце — кошык дыяметра да 5 см і болей. Язычковыя кветкі пурпуровага колеру, трубчастыя — чырвона-карычневыя. Плод — сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, зімаўстойлівая, мезафіт і эўтроф. Пераносіць лёгкі цень. Цвіце ў ліпені—жніўні. Плады паспяваюць у верасні. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.

Выкарыстанне Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Сінонімы

Літаратура

Спасылкі

Фармацевтична енциклопедія України // Національний фармацевтичний університет

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1794 годзе