Будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Веры Харужай, 29. Пабудаваны ў 1973 годзе (архітэктар І. Боўт, Л. Сагалаў, У. Сакалоўскі).

Архітэктура Будынак мае вышынную кампазіцыю ў выглядзе прамавугольнага ў плане 12-павярховага аб’ёму (вышыня 42 м). Да яго галоўнага фасада далучаны аднапавярховы корпус актавай залы на 560 месцаў, да тыльнага таксама аднапавярховы корпус сталовай на 180 месцаў. Фасады вышыннага аб’ёма маюць рытм гарызантальных сценавых панеляў і стужак акон. Суцэльнае зашкленне першага паверха выканана з паглыбленнем ад фасаднай паверхні, што надало будынку лёгкасць. У апрацоўцы фасадаў пыкарыстана дэкаратыўная тынкоўка з мармуровай крошкай. Планіроўка будынка калідорная. 4 ніжнія паверхі займалі памяшканні дапаможных служб і адміністрацыі, 5—12-ы паверхі — праектныя майстэрні. Ва ўнутрапай апрацоўцы інтэр’ераў выкарыстаны дэкаратыўная тынкоўка, паркет, шпона.

Літаратура

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Веры Харужай (Мінск) Катэгорыя:1973 год у Мінску Катэгорыя:Старавіленская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Івана Боўта Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Сакалоўскага Катэгорыя:З’явіліся ў 1973 годзе Катэгорыя:Дзіпрасельбуд Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Сагалава