Міхаіл Ціханавіч Сцепані́шчаў (, в. Хмялінец, Задонскі раён, Ліпецкая вобласць — , Баранавічы) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія У 1938 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяшколу, на фронце з чэрвеня 1941 года.
Ваяваў на Паўднёвым, Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 4-м Украінскім і 3-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Каўказа, Украіны, Літвы, Беларусі, еўрапейскіх дзяржаў.
Лётчык, камандзір звяна, намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі, штурман і намеснік камандзіра 76-га гвардзейскага авіяпалка, маёр Сцепанішчаў здзейсніў 222 баявыя вылеты.
Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў двойчы 26 кастрычніка 1944 года і 29 чэрвеня 1945 года за 127 паспяховых баявых вылетаў, узорнае выкананне баявых задач камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка пад Сталінградам, пры вызваленні Данбаса, Паўночнага Каўказа і Крыма. Асабліва вызначыўся Сцепанішчаў пры знішчэнні жывой сілы і артылерыі праціўніка ў раёне Кенігсберга.
Агулам за гады вайны Сцепанішчаў здзейсніў 234 баявых вылеты. Быў цяжка ранены.
Пасля вайны жыў у Баранавічах.
Скончыў жыццё самагубствам з табельнай зброі ў верасні 1946 года. Пахаваны на гарадскіх вайсковых могілках, адкуль рэшткі ў 1954 годзе перанесены на гарадскія могілкі.
Памяць На радзіме, у вёсцы Хмялінец Задонскага раёна Ліпецкай вобласці, устаноўлены бронзавы бюст.
Імем Сцепанішчава названы вуліцы і школы, у тым ліку ў Баранавічах, Задонску, Нальчыку, Ліпецку, Валгаградзе.
У 1986 годзе на магіле ўстаноўлена пліта шэрага мармуру (1 м х 0,6 м) з выявай дзвюх Залатых Зорак і надпісам: «Двойчы Герой Савецкага Саюза Сцепанішчаў Міхаіл Ціханавіч 15.XI.1917- 08.IX.1946. Вечная памяць герою»Воінскія пахаванні ў г. Баранавічы. Праект «Нк» да Дня Перамогі
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Катэгорыя:Застрэліліся ў СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ліпецкай вобласці