Юлія Шыгманд (, 29 ліпеня 1929, Турда — 23 сакавіка 2020) — румынская венгерскага паходжання, якая працавала ў лялечным тэатры, эсперантыстка. Сястра венгерскага пісьменніка і паэта Іштвана Шыгманда і жонка эсперантыста Сэна Радзіна.

Біяграфія Скончыла ў 1949 годзе жаночую гімназію ў Клуж-Напоцы (былую рэфармісцкую гімназію, цяпер ліцэй Апачай). У 1950 годзе пачала рэдактарскую дзейнасць, з 1959 па 1984 гады працавала ў тэатры Клуж-Напокі лялечніцай і мімам. З 1956 года займалася вывучэннем эсперанта, неаднаразова ўдзельнічала ў міжнародных з’ездах і сустрэчах эсперантыстаў. З’яўлялася галоўным рэдактарам часопіса на эсперанта «Bazaro» і газеты «Monate». Апублікавала некалькі твораў на эсперанта, у 2000 годзе атрымала прэмію ў галіне фантастыкі за апавяданне «Mi ne estas Mona Lisa». У 2005 годзе на 85-м Сусветным кангрэсе эсперанта ў Тэль-Авіве стала арганізатарам конкурсу выяўленчага мастацтва.

Выбраныя творы

2001 — Mi ne estas Mona Lisa 2008 — Kiam mi estis la plej feliĉa en la vivo? 2011 — Nomoj kaj sortoj 2013 — Dialogo 2013 — Libazar' kaj tero 2015 — Kvodlibeto 2016 — Kvin geamikoj

Узнагароды і прэміі

1969 — Nova Talento: Interdivido 1997 — Prozo, 2-я прэмія: Kiam mi pardonis al la kato? 2000 — Prozo, 1-я прэмія: Mi ne estas Mona Lisa 2009 — Prozo, 2-я прэмія: Viola

Літаратура Erdélyi magyar ki kicsoda 2010. Nagyvárad: RMDSZ-BMC Kiadó. 2010. 589. o. ISBN 978-973-00725-6-3

Спасылкі Sep citronsemoj La mistera nokto

Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Эсперантамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19