Антон Трафімавіч Маслікаў (нар. , Алтайскі край — , Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Закончыў 7 класаў няпоўнай сярэдняй школы. У 1940 годзе пераехаў у Казахстан у горад Сяміпалацінск. З 1941 года працаваў на Сяміпалацінскам мясакамбінаце, затым на фабрыцы першай апрацоўкі воўны.

У 1943 годзе прызваны Калінінскім РВК Сяміпалацінскай вобласці ў рады Чырвонай Арміі.

Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня 1944 года першым пераправіўся праз раку ў раёне вёскі Шарыпіна (Бешанковіцкі раён). Выявіў схаваныя немцамі лодкі і пад агнём праціўніка, разам з Мікалаем Вясніным, пераправіў іх на свой бераг, забяспечыўшы падраздзяленне перапраўнымі сродкамі. Удзельнічаў у баях за ўтрыманне плацдарма, у той жа дзень загінуў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 годаМасликов, Антон Трофимович.

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Саннікі.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны