Патрык Дэведжан (, ; 26 жніўня 1944, Фантэнбло — 29 сакавіка 2020L’ancien ministre Patrick Devedjian est mort) — французскі палітычны дзеяч армянскага паходжання.
Студэнтам Парыжскага ўніверсітэта II таксама ўваходзіў у склад ультраправага руху «Occident». Удзельнічаў у заснаванні партыі RPR у 1976 годзе. У 1983 годзе быў абраны мэрам горада Антані (у дэпартаменце О-дэ-Сен), пераабраны ў 1989, 1995 і 2001 гадах). У 1986 годзе абраны членам французскага парламента (пераабраны чатыры разы — 1988, 1993, 1997 і 2002 гадах). У 2002 годзе прызначаны на пасаду міністра па пытаннях мясцовага самакіравання, у 2004—2005 гадах — міністр прамысловасці Францыі. З’яўляўся бліжэйшым памочнікам Нікаля Сарказі, падтрымаў яго кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Французскай Рэспублікі, пасля яго абрання быў прызначаны выканаўчым генеральным сакратаром кіруючай партыі UMP.
Цесна звязаны з армянскай суполкай, актыўны змагар за правы прадстаўнікоў армянскай дыяспары і прызнанне генацыду армян.
Памёр 29 сакавіка 2020 года ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19.
Спасылкі
Блог Патрыка Дэведжана Афіцыйны сайт Патрыка Дэведжана
Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Міністры Францыі Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19