Першы выпадак з’яўлення каранавіруснай хваробы COVID-19 быў выяўлены на тэрыторыі Егіпта 14 лютага 2020 году.

Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 515 тыс. выпадкаў заражэння, у тым ліку 24 тыс. смерцяў"Coronavirus Pandemic (COVID-19)"..

Храналогія 14 лютага 2020 года Міністэрства аховы здароўя Егіпта аб’явіла пра першы выпадак заражэння COVID-19 у краіне ў міжнародным аэрапорце Каіра, інфікаваным апынуўся грамадзянін Кітая. Улады Егіпта апавясцілі Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ), і пацыент быў змешчаны ў каранцінную ізаляцыю ў бальніцы. У хуткім часе былі ўведзеныя прафілактычныя абыходы для маніторынгу тых, хто кантактаваў з інфікаваным, заражаных сярод іх не было выяўлена.

1 сакавіка Катар забараніў усе паездкі з Егіпта, акрамя суайчыннікаў, у якасці папераджальнай меры для прадухілення распаўсюджвання SARS-CoV-2Qatar bans travellers from Egypt over coronavirus fears Aljazeera 01.03.20. У гэты ж дзень Егіпет абвясціў пра выяўленне другога выпадкуEgypt detects second case of new coronavirus: health ministry Reuters 01.03.20.

2 сакавіка Кувейт абвясціў, што будзе правяраць усіх, хто прыбыў зь Егіпта і Сірыі на SARS-CoV-2Kuwait to ‘double-check’ all travelers from Egypt, Syria for coronavirus Alarabiya 02.03.20. Паводле ацэнак Egypt Watch, у краіне было зарэгістравана 20 лабараторна пацверджаных выпадкаў, пра якія паведаміла Middle East Monitor 2 сакавіка. Людзі з пацверджанымі выпадкамі, як сцвярджалася, утрымліваліся ў ваенных шпіталях, недаступных Міністэрству аховы здароўя Егіпта і афіцыйнай статыстыцы аховы здароўя, якая інфармавала СААЗ. Пацверджаныя выпадкі, якія нібыта адсутнічалі ў афіцыйнай статыстыкі, уключалі сям’ю ў ваенным шпіталі горада Танто і чатырох людзей у шпіталі Каср-Эль-АйніCoronavirus: More than 20 cases in Egypt despite government insistence there are only 2 Middleeastmonitor 02.03.20.

8 сакавіка ў Хургадзе памёр ад каранавіруса 60-гадовы грамадзянін Германіі, які стаў першым чалавекам з нямецкім грамадзянствам, памерлым ад COVID-19 «Coronavirus: RKI meldet 1139 Fälle — Israel weist alle Touristen aus» www.abendblatt.de 10.03.20.

9 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што ў Егіпце было пацверджана 56 выпадкаў захворванняعاجل.. «الصحة العالمية»: ارتفاع الحالات المصابة بكورونا في مصر إلى 56" elwatannews.com 09.03.20. У гэты ж дзень міністр турызму Егіпта заявіў, што яны выявілі 3 дадатковых выпадкаў (у людзей, якія працавалі ў гатэлях)مصدر بالسياحة: إصابة 3 من العاملين بفندق «فيرمونت» بكورونا elwatannews.com 09.03.20.

12 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Егіпта аб’явіла аб другой смерці ад віруса, а агульная колькасць выпадкаў інфікавання дасягнула 80МОЗ Єгипту у Фейсбук www.facebook.com 12.03.20.

13 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Егіпта аб’явіла аб адным выпадку выздараўлення і 13 новых пацверджаных выпадкаў інфікавання, агульная колькасць інфіцыраваных дасягнула 93 МОЗ Єгипту у Фейсбук www.facebook.com 13.03.20. Туніс афіцыйна ўключыў Егіпет у спіс раёнаў ўспышкі захворвання, і зачыніў граніцы для егіпцян, а таксама прадугледзеў каранцін для тых, хто прыбываў адтуль"Fakhfakh: "Suspension de toutes les lignes maritimes et réduction importante des dessertes aériennes kapitalis.com 13.03.20.

16 сакавіка міністр авіяцыі Егіпта вырашыў закрыць аэрапорты і прыпыніць усе авіяпералёты. Гэта рашэнне ўступіла ў сілу з 19 сакавікаEgypt Shuts Down Airports, Suspends Air Travel: PM egyptianstreets.com 16.03.20.

18 сакавіка паліцыя затрымала чатырох актывістаў пасля таго, як яны пратэставалі перад штаб-кватэрай кабінета міністраў, патрабуючы вызваліць палітычных зняволеных, каб абараніць іх ад распаўсюджвання каранавірусаCoronavirus: Egypt detains novelist Ahdaf Soueif for demanding prisoners' release middleeasteye.net 18.03.20.

Круізны карабель на рацэ Ніл

6 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Егіпта і СААЗ пацвердзілі 12 новых выпадкаў захворвання SARS-CoV-2Twelve asymptomatic coronavirus cases registered on Nile cruise ship Reuters 06.03.20. Інфікаваныя былі сярод егіпецкага персаналу на борце круізнага карабля па рацэ Ніл, які плаваў з Асуана да Луксора. Гэты карабель шырока вядомы як MS River Anuket, або «Асар»On the Nile, American tourists are among those quarantined on ship hit by coronavirus Washingtonpost 08.03.20. Ва ўсіх, хто паказаў пазітыўную рэакцыю на SARS-CoV-2, не выяўлялі ні аднаго сімптому захворвання. Згодна з тэстамі, вірус распаўсюдзіўся ад тайваньска-амерыканскага турыста на карабліOn Nile Cruiser, 12 Crew Test Positive for Virus, and Egypt Fears Broader Outbreak The New York Times 07.03.20.

7 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Егіпта аб’явіла, што вынікі пробаў 45 чалавек на борце далі пазітыўную рэакцыю на каранавірус, і што судна было змешчана на каранцін блізу прычала ў горадзе Луксор.

Ацэнкі колькасці выпадкаў захворвання Спецыялісты па інфекцыйных захворваннях Універсітэта Таронта, якія вывучалі неадпаведнасць паміж афіцыйнымі і верагоднымі паказчыкамі заражэння ў Егіпце, ацанілі, што па стане на 15 сакавіка 2020 года памер успышкі ў Егіпце склаў ад 6270 да 45070 выпадкаў заражэння. Урад Егіпта абверг гэтыя лічбы і пачаў арыштоўваць людзей, што распаўсюджвалі дэзінфармацыю аб большым распаўсюдзе пандэміі, чым асвятлялася ў афіцыйных крыніцахEgypt: rate of coronavirus cases 'likely to be higher than figures suggest' theguardian.com 16.03.20.

Заўвагі

Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Егіпце