Нацыянальны даследчы ўніверсітэт ІТМО () — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга. Уваходзіць у групу нацыянальных даследчых універсітэтаў Расіі.

Гісторыя У 1900 годзе ў рамесным вучылішчы цэсарэвіча Мікалая адкрылі механіка-аптычнае і гадзіннікавае аддзяленні. Менавіта гэтыя аддзяленні лічаць папярэднікамі ўніверсітэта ІТМО. У 1920 годзе аддзяленні вучылішча былі ператвораны ў тэхнікум дакладнай механікі і оптыкі. У 1930 годзе тэхнікум ператвораны ў Навучальны камбінат дакладнай механікі і оптыкі, а праз тры гады ад яго аддзяліўся Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі — ЛІТМО.

Пасля 2-й сусветнай вайны інстытут актыўна развіваўся, напрыклад, у 1958 годзе створана першая савецкая ЭВМ для інжынерных разлікаў — «ЛІТМО-1».

У 1992 годзе ЛІТМО перайменаваны ў Санкт-Пецярбургскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі, а ў 1994 годзе інстытут атрымаў статус універсітэта. З 2003 года навучальная ўстанова называлася Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. У 2009 годзе ўніверсітэту нададзены статус нацыянальнага даследчагаГісторыя ІТМО .

Вядомыя выпускнікі Аскар Акаеў — першы прэзідэнт Кыргызстана. Генадзь Караткевіч — беларускі спартыўны праграміст, пераможца некалькі буйных міжнародных спаборніцтваў.

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Расіі Катэгорыя:Універсітэты Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:1900 год у Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі