Іва́н Алякса́ндравіч Аляксе́еў (нар. 9 сакавіка 1985, Ярцава, Смаленская вобласць), больш вядомы пад сцэнічным псеўданімам Noize МС — расійскі музыка, хіп-хоп выканаўца.

Псеўданім Як сцвярджае сам музыкант, псеўданім ён абраў падчас выступаў на школьных дыскатэках, дзе танная апаратура заўсёды «фаніла» і «хрыпела», адсюль і паходзіць «MC Noize» ( — шум). Пасля прыстаўка "MC" сышла ў канец, надаўшы псеўданіму індывідуальнасць.

Біяграфія

Дзяцінства, ранняя творчасць () Іван Аляксандравіч Аляксееў нарадзіўся 9 сакавіка 1985 года ў горадзе Ярцава Смаленской вобласці. Маці Аляксеева па адукацыі хімік, а бацька — музыкант. У 1994 годзе бацькі разышліся. З 8—9 гадоў Іван пачаў пісаць першыя вершы, а ў 10 гадоў захапіўся музыкай. Зімой 1995—1996 гадоў паступіў у музычную школу па класу класічнай гітары. Праз год разам з маці ён пераехаў у горад Белгарад, дзе двойчы стаў лаўрэатам абласнога конкурсу выканаўцаў на класічнай гітары: у 1998 і 2000 гадах.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

The Greatest Hits Vol. 1 (2008) The Greatest Hits Vol. 2 (2010, перавыданне папярэдняга) Последний альбом (2010) Новый альбом (2012) Protivo Gunz (2013) Неразбериха (2013) Hard Reboot (2014) Hard Reboot 3.0 (2015, перавыданне папярэдняга) Царь горы (2016) Хипхопера: Орфей & Эвридика (2018) Выход в город (2021) Не все дома (2025)

Міні-альбомы

No Comments (2018) Алхимия (2025)

Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Гітарысты Расіі Катэгорыя:Гітарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-музыканты Расіі