Санкт-Пецярбургскі акадэмічны ўніверсітэт — навукова-адукацыйны цэнтр нанатэхналогій РАН () — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга. Уваходзіць у групу нацыянальных даследчых універсітэтаў Расіі.
Акадэмічны ўніверсітэт быў створаны ў 1999 годзе як Навукова-адукацыйны цэнтр Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофе РАН. Ініцыятыва арганізацыі цэнтра належала акадэміку, лаўрэату Нобелеўскай прэміі па фізіцы і ўраджэнцу Беларусі Жарэсу Алфёраву.
У 2002 годзе Прэзідыум РАН стварыў новую адукацыйную ўстанову ў сістэме Акадэміі навук — Акадэмічны фізіка-тэхналагічны ўніверсітэт РАН. У 2009 годзе далучэннем да яго ліцэя «Фізіка-тэхнічная школа» РАН і Санкт-Пецярбургскага фізіка-тэхналагічнага навукова-адукацыйнага цэнтра РАН быў створаны Санкт-Пецярбургскі Акадэмічны ўніверсітэт — навукова-адукацыйны цэнтр нанатэхналогій РАН (Акадэмічны ўніверсітэт). У 2010 годзе Акадэмічны ўніверсітэт атрымаў статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэтаГісторыя ўніверсітэта.
У 2019 годзе загадам Міністэрства адукацыі і навукі РФ у сувязі са смерцю Жарэса Алфёрава ўніверсітэту было прысвоена яго імяАкадэмічнаму ўніверсітэту Санкт-Пецярбурга прысвоілі імя Жарэса Алфёрава.
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:1999 год у Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Інстытуты РАН Катэгорыя:Нанатэхналогія Катэгорыя:Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі