Першыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Індыі былі зафіксаваны 30 студзеня 2020 года ў Трысуры, штат Керала.
24 сакавіка прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі абвясціў у краіне агульнанацыянальны каранцін тэрмінам на 21 дзень, пад дзеянне якога трапіла 1,4 мільярда жыхароў краіны.
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 44 млн выпадкаў заражэння, у тым ліку 531 тыс. смерцяў"Coronavirus Pandemic (COVID-19)"..
Агляд Тэмпы распаўсюджвання COVID-19 у Індыі, паводле афіцыйных даных, істотна ніжэй, чым у большасці іншых краін: па стане на 19 сакавіка 2020 года 1 хворы ў Індыі заражаў 1,7 чалавек, тады як у суседнім Кітаі гэты каэфіцыент складаў 2,14, у Італіі — 2,34, а ў Іране — 2,73. Магчымымі тлумачэннямі гэтага факту могуць быць кліматычныя ўмовы Індыі ці своечасова праведзеныя каранцінныя мерапрыемствы. Некаторыя эксперты мяркуюць, што рэальная колькасць інфіцыраваных ў Індыі моцна перавышае афіцыйныя дадзеныя з-за малой колькасці тэстаў.
Выканаўчы дырэктар праграм надзвычайных сітуацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Майкл Раян меркаваў, што Індыя як краіна з вопытам барацьбы з чорнай воспай і поліяміэлітам валодае «гіганцкімі магчымасцямі» па барацьбе з COVID-19.
Храналогія У канцы студзеня 2020 года ў штаце Керала было выяўлена трое хворых COVID-19. Усе трое былі студэнтамі, што нядаўна вярнуліся з кітайскага горада Ухань, дзе пачалася пандэмія.
Рэзкі рост захворвання ў Індыі пачаўся ў сакавіку. Выпадкі захворвання былі зарэгістраваныя па ўсёй краіне, у асноўным яны былі звязаныя з людзьмі, якія вярнуліся з іншых краін. Да 10 сакавіка агульная колькасць заражаных у краіне дасягнула 50.
12 сакавіка адбыўся першы зарэгістраваны ў Індыі выпадак смерці захварэлага COVID-19: у штаце Карнатака памёр 76-гадовы мужчына, які вярнуўся з Саудаўскай Аравіі.
Да 15 сакавіка колькасць хворых у Індыі перавысіла адзнаку ў 100 чалавек. Да 24 сакавіка хворых у Індыі стала больш за 500, а 28 сакавіка — больш за 1000 чалавек.
У сакавіку адным з ачагоў распаўсюджвання інфекцыі ў Індыі стала мячэць Нізамудын Марказ у Паўднёвым Дэлі, дзе ў пачатку сакавіка прайшоў рэлігійны сход з удзелам больш чым 1800 чалавек, з якіх 281 былі замежнымі грамадзянамі, уключаючы грамадзян Інданезіі, Вялікабрытаніі і Францыі. Да 31 сакавіка ў прыкладна 300 чалавек з іх з’явіліся сімптомы рэспіраторнага захворвання; як мінімум, у 24 чалавек з іх быў пацьверджаны дыягназ COVID-19. Толькі ў штаце Тамілнад было выяўлена 50 хворых.
Рэакцыя Панічныя куплі На фоне распаўсюджвання інфармацыі аб COVID-19 і каранцінных мерапрыемстваў у індыйскіх гарадах назіраліся панічныя раскупкі ў прадуктовых крамах.
20 сакавіка, на наступны дзень пасля звароту прэм’ер-міністра Індыі Модзі да нацыі, рознічныя крамы Індыі зафіксавалі двухразовы рост продажаў.
21 сакавіка індыйская служба дастаўкі Grofers адзначыла рост анлайн-заказаў ва ўсіх штатах Індыі, уключаючы заказы прадуктаў харчавання, сродкаў для дэзынфекцыі і асабістай гігіены.
На фоне ажыятажнага попыту на прадукты харчавання Нарэндра Модзі запэўніў грамадзян, што ежы ў краіне дастаткова і заклікаў не паддавацца паніцы.
Уцёкі з-пад каранціну У прэсе з’яўлялася інфармацыя пра уцёкі людзей з падазрэннем на COVID-19 з-пад дамашняга каранціну або бальніц. У дачыненні да падобных асоб складаліся заявы ў паліцыю, праводзіліся вышуковыя мерапрыемствы.
Дэзынфармацыя і дыскрымінацыя
У Індыі атрымаў шырокае распаўсюджванне слых аб тым, што захварэць COVID-19 могуць толькі людзі, якія ядуць мяса. Гэта спарадзіла трэнд у індыйскім твітэры з хэштэгам «#NoMeat_NoCoronaVirus». Для стрымлівання гэтых чутак і прадухілення зніжэння продажаў прадукцыі жывёльнага паходжання шэраг прадстаўнікоў птушкагадоўчых кампаній, а таксама дзяржаўных дзеячаў правялі «курыную і яечную мелу» (кірмаш) у Хайдарабадзе. На ёй прадстаўнікі галіны і індыйскія дзяржаўныя дзеячы елі яйкі і курыныя сцягна. Наведвальнікі таксама маглі бясплатна паесці смажаную курыцу і яйкі.
Некаторыя індыйскія палітыкі заяўлялі, што каровіна мача і гной могуць «вылечыць» ад інфекцыі. Прадстаўнік СААЗ абверг гэтыя прадузятасці і раскрытыкаваў палітыкаў, якія распаўсюджвалі дэзынфармацыю.
У лютым і сакавіку з’явіліся даныя пра прыгнёт людзей з Паўночна-Усходняй Індыі (якая мяжуе з Тыбетам і М’янмай) у гарадах Чэнаі, Пуна і Хайдарабад на расісцкай глебе з сувязі з успышкай COVID-19. Студэнты каледжа Кікоры Малі Дэлійскага ўніверсітэта, Інстытута сацыяльных навук Таты ў Мумбаі і іншых навучальных устаноў краіны таксама скардзіліся на расісцкі прыгнёт, нагодай для якога стаў распаўсюд інфекцыі.
Жыхары вёскі Карауна (Korauna) у акрузе Сітапур (штат Утар-Прадэш) скардзіліся на дыскрымінацыю, звязаную з падабенствам назвы вёскі і віруса.
Спасылкі Афіцыйны партал інфармацыі па COVID-19 Актуальныя дадзеныя па распаўсюдзе COVID-19 у Індыі
Заўвагі
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Індыі