Іва́н Іва́навіч Антано́віч (нар. , в. Дамашы, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі і расійскі палітык, дыпламат, доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1977).. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).
Біяграфія Нарадзіўся 3 красавіка 1937 года ў вёсцы Дамашы Навагрудскага ваяводства (цяпер — Ляхавіцкі раён Брэстскай вобласці).
У 1960 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў. З 1959 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1967 года загадчык рэдакцыі філасофіі і права Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1969—1974 гадах — супрацоўнік сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. З 1974 года — лектар ЦК КПБ, выкладчык БДУ. Быў Пастаянным прадстаўніком БССР пры ЮНЕСКА ў 1976—1977 гадах.
У 1977—1987 гадах на партыйнай рабоце, з 1987 года прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985). У 1990—1991 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. У 1993—1995 гадах дырэктар Беларускага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. 18 верасня 1995 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а 13 студзеня 1997 года — міністрам. На гэтай пасадзе заставаўся да 4 снежня 1998 года, калі быў адстаўлены.
Адначасова ў 1995—1997 гадах — старшыня нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. У 1996—2000 гадах — член камітэта ААН па эканамічных і сацыяльных правах. З 2000 года — на навукова-педагагічнай працы ў Маскве (Расія).
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (1997).
Бібліяграфія Працы па гісторыі сучаснай буржуазнай філасофіі і сацыялогіі: Американская буржуазная аксиология на службе империализма. — Мн., 1967 Свабода ці рабства? — Мн., 1969 Современная «философская антропология». — Мн., 1970 По диктату монополий. — Мн., 1973 Социальная патология капитализма. — Мн., 1974 Социология США: проблемы и поиски решений. — Мн., 1976 Социальное кредо буржуазного гуманизма. — Мн., 1976 Социальное развитие и проблема прогресса. — Мн., 1977 Капитализм и социальный контроль. — М., 1978 Буржуазная социологическая теория: Критический очерк основных направлений, концепций, категорий. Ч. 1. — Мн., 1980
Погляды Гаворачы пра будучыню Еўропы Іван Антановіч заявіў, што «Вялікая Дойчлянд з невыразнай канцлеркай падпарадкавала сабе Еўропу, як некалі было пры Гітлеру»http://nashaniva.by/?c=ar&i=143172. Ён абураўся на тых гісторыкаў, якія спрабуюць узвялічваць «літоўска-польскі» перыяд у гісторыі Беларусі і ачарняюць «руска-імперскі». "Беларуская дзяржаўнасць сфармавалася ва ўлонні рускай дзяржаўнай традыцыі, нацыянальная рэлігія беларусаў — праваслаўе, прынятае ў часы Кіеўскай Русі, «дзяржавы-прамаці»https://nashaniva.by/?c=ar&i=207936.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Катэгорыя:Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь