Мікалай Ісакавіч Туранко́ў ( — ) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар біялагічных навук (1982).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Асобіна Бабруйскай акругі БССР (зараз у Гомельскай вобласці Беларусі). У 1949 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў у Інстытуце сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. З 1960 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі, дзе з 1962 года займаў пасаду загадчыка аддзела глебавых працэсаў, з 1972 года загадваў лабараторыяй аховы глеб ад тэхнагеннага забруджвання.
Навуковая дзейнасць М. І. Туранкову належаць навуковыя працы ў галіне генезісу глеб, іх ахове, воднаму рэжыму, глебаўтварэнню і інш.
Сярод апублікаванага: Почвы Белорусской ССР. — Мн., 1974. (у сааўтарстве) Палево-подзолистые почвы Белоруссии — Минск: Наука и техника, 1980.
Сааўтар патэнта «Фосфорно-азотное удобрение» па выкарыстанню адходаў вытворчасці бялкова-вітаміннага канцэнтрату вільготнасцю 25,0—27,4 % у якасці фосфарна-азотнага ўгнаенняPatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы.
Узнагароды і прэміі Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985)Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны . Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года.
Літаратура
Спасылкі Туренков, Николай Исаакович (доктор биологических наук ; кандидат сельскохозяйственных наук; 1922—1998) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР Катэгорыя:Глебазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ Катэгорыя:Члены КПСС