Ніна Іванаўна Смірно́ва (; — История кафедры микробиологии и вирусологии // Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1963), прафесар (1965).
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Наваржэў (Пскоўская вобласць Расіі). У 1951 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут. У 1951—1954 гг. вучылася ў аспірантуры пры кафедры мікрабіялогіі Ленінградскага інстытута ўдасканалення ветэрынарных урачоў і абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ларвейны бактэрыяфаг і яго выкарыстанне ў мэтах дыягностыкі, прафілактыкі і тэрапіі амерыканскага гнільца». У 1955—1963 гг. працавала у Навукова-даследчым інстытуце пчалярства ў горадзе Рыбнае Разанскай вобласці, дзе займала пасады навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзелам прафілактыкі і барацьбы з хваробамі пчол. З 1963 года Н. І. Смірнова ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з ліпеня 1964 года — на пасадзе загадчыка кафедрай мікрабіялогіі і вірусалогіі факультэта ветэрынарнай медыцыны. Доктарскую дысертацыю на тэму «Прафілактыка і лячэнне гнільцовых захворванняў меданаснай пчалы бактэрыяфагам і антыбіётыкамі» абараніла ў 1963 годзе.
Памерла 27 сакавіка 1989 годаСмірнова, Ніна Іванаўна (доктар ветэрынарных навук; 1928—1989) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Навуковая дзейнасць Н. І. Смірновай належаць навуковыя працы па пытаннях біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб пчол, свіней, курэй, буйной рагатай жывёлы, па распрацоўцы метадаў дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння інфекцыйных захворванняў. Аўтар больш за 90 навуковых прац, у тым ліку 8 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Сярод апублікаванага: Профилактика и лечение гнильцовых заболеваний пчёл антибиотками и батериофагом. — Мн., 1967.; Ветеринарная микробиология. — Мн., 1979.
Пад кіраўніцтвам Н. І. Смірновай абаронены 9 кандыдацкіх дысертацый.
Узнагароды і званні ганаровая грамата раённага камітэта КПСС, значок «Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі».
Памяць У 2005 годзе на кафедры мікрабіялогіі і вірусалогіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адкрыта мемарыяльная дошка.
Літаратура
Спасылкі Смірнова, Ніна Іванаўна (доктар ветэрынарных навук; 1928—1989) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі История кафедры микробиологии и вирусологии // Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці