Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Пустынкі, Віцебская вобласць. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля школы.

Апісанне У брацкай магіле пахаваны 51 воін і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў абарончых баях 1941 года, пры вызваленні раёна ў чэрвені 1944 года. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза гвардыі лейтэнант Міхаіл Аляксандравіч Аніскін.

У 1958 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліскБрацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. Сенненскі раён.

Літаратура Сенненскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 396—408.

Катэгорыя:Брацкія магілы Сенненскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Пустынкі (Сенненскі раён)