Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем цукровых буракоў у адмысловых гаспадарках.
Гісторыя
Цукровыя буракі — важная тэхнічная культура, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці цукру. У 2000-я гады па шэрагу прычын скараціўся імпарт трысняговай сыравіны для вытворчасці цукру (пераважна з Кубы), што вымусіла павялічыць пасевы буракоў прыкладна ўдвая. У 1960-я — пачатку 2000-х гадоў пад цукровыя буракі засявалася 45-60 тыс. га, але да 2005 года плошча пасеваў вырасла да 100 тыс. га. З тых часоў пад цукровыя буракі штогод засявалася 90-110 тыс. га, што складае 1,7 % −1,8 % пасяўных плошчаў. Каля 98 % цукровых буракоў вырошчваюць буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, галоўны спажывец — чатыры цукровыя заводы. Пасевы цукровых буракоў размешчаны недалёка ад гэтых заводаў, з-за чаго 95 % пасеваў размешчаны ў Брэсцкай (20,7 тыс. га), Гродзенскай (33,1 тыс. га) і Мінскай (38,5 тыс. га) абласцях. Невялікія плошчы занятыя буракамі ў Магілёўскай вобласці (4,7 тыс. га), у Віцебскай і Гомельскай абласцях гэта культура не вырошчваецца буйнымі арганізацыямі. Больш за 3 тыс. га засеяна цукровай свёклой ў Баранавіцкім, Камянецкім, Воранаўскім, Гродзенскім, Карэліцкім, Клецкім, Капыльскім, Нясвіжскім, Слуцкім, Салігорскім і Стаўбцоўскім раёнах. Ураджайнасць цукровых буракоў істотна залежыць ад умоў надвор’я, і з сярэдзіны 2000-х знаходзіцца на ўзроўні 30,0—50,0 ц/га. Максімальная ўраджайнасць дасягнута ў 2012 годзе — 50,4 ц/га.
Плошча пасеваў
Дыяграма паказвае змены ў плошчы цукровых буракоў Беларусі у тыс. гаФ. И. Привалов (Научно-практический центр НАН Беларуси по земледелию), В. П. Гнилозуб, Ю. М. Чечёткин (Опытная научная станция по сахарной свекле), Беларусь. Состояние и пути развития производства сахарной свеклы в Республике Беларусь Даныя з дакумента па спасылцы маюць нязначныя адрозненні, але сутнасна пацвярджаюць папярэднюю зноску — Показатели производства сахарной свеклы. С. 28 .
Валавы збор
Валавы збор цукровых буракоў у тыс. тонБеларусь в цифрах, 2019 . — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2019. — С. 38.Валовой сбор основных сельскохозяйственных культур Валовой сбор сельскохозяйственных культур по территории Республики Беларусь .
Статыстыка збору цукровых буракоў па абласцях (2016 год): Брэсцкая — 808 тыс. т (19 %) пры ураджайнасці 404 ц/га; Гродзенская — 1679 тыс. т (39 %) пры ураджайнасці 507 ц/га; Мінская — 1623 тыс. т (38 %) пры ураджайнасці 423 ц/га; Магілёўская — 168 тыс. т (4 %) пры ураджайнасці 378 ц/га.
Эканамічныя паказчыкі
Ураджайнасць цукровых буракоў у ц/гаУрожайность сельскохозяйственных культур по территории Республики Беларусь .
Сярэдняя рэнтабельнасць цукровых буракоў, рэалізаваных буйнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі сістэмы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у 2018 годзе склала 19,9 % (самая высокая сярод усёй прадукцыі раслінаводства).
Забеспячэнне насеннем
Дынаміка імпарту насення цукровых буракоўДинамика импорта семян сахарной свеклы в государства-члены ЕАЭС. С. 33 .
2012 2013 2014 2015 2016 У тонах 408,5 402,8 361,0 389,8 378,6 У млн. долараў 15,9 16,1 15,8 14,2 14,1
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Сельская гаспадарка Беларусі