Вытворчасць малака ў Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі Беларусі, якая займаецца вытворчасцю малака ад кароў, коз і іншых сельскагаспадарчых жывёл. У дадзеным артыкуле разглядаецца вытворчасць неапрацаванага малака. Інфармацыя пра вытворчасць апрацаванага малака і іншай малочнай прадукцыі разглядаецца ў артыкуле Малочная прамысловасць Беларусі.
Пагалоўе
Дыяграма паказвае змены ў пагалоўі кароў у тыс. галоўЧисленность поголовья коров . С. 29 .
Валавы збор
Дыяграма паказвае вытворчасць малака па гадах ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у тыс. тонСельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник. — , 2012. — С. 100.Беларусь в цифрах, 2019 . — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2019. — С. 39.Сельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 154.Производство молока. С. 30 .
Вытворчасць малака па абласцях, тыс.т (2017 год):
Эканамічныя паказчыкі
Вытворчасць малака для далейшай перапрацоўкі адрозніваецца высокай рэнтабельнасцю. У 2018 годзе рэнтабельнасць рэалізацыі малака па арганізацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь склала ў сярэднім 25,9 %. У 2012—2018 гадах рэнтабельнасць гэтага напрамку вар’іравалася ад 9 % да 28,3 %.
Па вытворчасці малака лідзіруюць Гродзенскі, Пружанскі, Пінскі, Нясвіжскі, Слуцкі, Мінскі раёны (больш за 100 тыс. тон у кожным у 2013 годзе). Да 2016 года колькасць раёнаў, гаспадаркі якіх вырабілі больш за 100 тыс. тон малака, вырасла да11.
Сярэдні надой малака ад каровы вырас з 3685 кг у 2005 годзе да 4815 кг у 2016 годзе. У гаспадарках Брэсцкага, Іванаўскага, Мазырскага, Добрушскага, Бераставіцкага, Шчучынскага, Клецкага, Мінскага, Слуцкі раён, Смалявіцкага, Нясвіжскага раёнаў надой малака перавышае 6000 кг, прычым у Нясвіжскім раёне ён дасягнуў 7491 кг (2016 год). У той жа час, у некалькіх раёнах Віцебскай і Магілёўскай вобласці сярэдні надой малака ніжэй 3000 кг. Пры гэтым сярэдні надой малака на карову ў Беларусі самы высокі ў ЕАЭСНадой. С. 29 .
+ Вытворчасць малака па раёнах (без фермерскіх і асабістых гаспадарак, 2013 год).
Сярэднія надоі малака па раёнах (2013 год).
Вытворчасць малака на душу насельніцтва ў 2017 годзе склала 771 кг, што значна перавышае гэты паказчык ва ўсіх краінахЕАЭС.
Забяспечанасць кармамі
Дыяграма паказвае змены ў вытворчасці гатовых кармоў у тыс. тонОбеспеченность кормами. С. 34 .
На 2017 год забяспечанасць кароў гатовымі кармамі ў Беларусі склала 65,9 %.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жывёлагадоўля ў Беларусі Катэгорыя:Малако