Замошша — курганныя могільнікі X—ХІ стагоддзяў каля вёскі Замошша Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзяцца за 0,2 км на поўдзень ад вёскі, на полі.
Апісанне
13 моцна абараных насыпаў паўсферычнай формы дыяметрам 5—15 м, вышынёй 1,5—2 м. Абследавалі Г. В. Штыхаў (1967) і А. Р. Мітрафанаў (1972).
У 1972 годзе З. М. Сяргеева раскапала тры курганы на знос з захаваннем броўкі шырынёй 1 м. Пахавальныя абрады — трупапалажэнне і трупаспаленне. Знойдзены абломак масіўнага жалезнага прадмета, бронзавыя накладкі на пояс, цэлае глінянае вядзерца з вушкам і лінейным арнаментам, фргамент жалезнага нажа з шырокай спінкай, бронзавыя літыя накладкі на пояс з раслінным арнаментам, кераміка, косці чалавека, каня і дробных жывёл.
Аналагі пахавання знойдзены ў Люцынскім могільніку X—XI стагоддзяў каля горада Лудза ў Латвіі і Гняздоўскіх курганах X стагоддзя ў Расіі.
Літаратура — С. 353 — С. 415
Катэгорыя:Курганныя могільнікі Талачынскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Замошша (Серкавіцкі сельсавет)