Гамбургская вышэйшая школа прыкладных навук () або скарочана — дзяржаўная вышэйшая прыкладная школа, якая працуе з 1970 года ў Гамбургу, Германія.
Па колькасці студэнтаў з’яўляецца другой найбуйнейшай ВНУ Гамбурга і трэцяй найбуйнейшай прыкладной ВНУ Германіі.
4 факультэты: факультэт інжынерыі і камп’ютарных навук; медыка-біялагічны факультэт; факультэт дызайну, сродкаў сувязі і інфармацыі; факультэт бізнесу і сацыяльных навук. Кожнаму з факультэтаў адпавядае адзін з чатырох кампусаў, размешчаных у межах Гамбурга.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Юта Баўэр — нямецкі кніжны ілюстратар
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Германіі Катэгорыя:Гамбург