Юта Баўэр (; ) — нямецкі кніжны ілюстратар, дзіцячая пісьменніца. Лаўрэат прэміі Х. К. Андэрсена (2010).

Біяграфія У 1975—1981 гадах вучылася ў Гамбургскай вышэйшай школе прыкладных навук. З 1980 года — член «Гамбургскай групы ілюстратараў». З 1981 года займаецца кніжнай ілюстрацыяй. Малявала коміксы для часопіса «Брыгіта». З 1991 года займаецца анімацыяй для тэлеканала «ZDF».

Ілюстравала кнігі Кірстэн Бое, Крысцінэ Нёстлінгер і Петэра Хертлінга.

Намінацыі і прэміі (1997) прэмія «Эміль» за анімацыйны фільм «Каралева фарбаў» (1998) Тройсдорфская прэмія за кніжную ілюстрацыю (2001) Нямецкая прэмія за дзіцячую літаратуру (2008) Намінацыя на прэмію «Памяці Астрыд Ліндгрэн» (2010) Прэмія Х. К. Андэрсена

Зноскі

Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Графікі Германіі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Х. К. Андэрсена