Махамед Салах (; нар. 15 чэрвеня 1992) — егіпецкі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Егіпта.
Клубная кар’ера
«Макаўлун»
Дэбютаваў за клуб 3 мая 2010 года ў матчы супраць «Эль-Мансуры».
Свой першы гол забіў 25 снежня 2010 года ў матчы супраць «Аль-Ахлі».
«Базель»
10 красавіка 2012 года Махамед падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Базелем». Дзеля таго, каб Махамеду было зручна ў Швейцарыі, «Базель» падпісаў яго аднаклубніка Махамеда Эль-Нэні.
23 чэрвеня 2012 года Махамед дэбютаваў за «Базель» у перадсезонным матчы супраць «Сцяўа», у тым матчы Салах забіў гол.«Steaua Bucharest 4-2 Basel — result and match statistics»
12 жніўня Салах дэбютаваў у Чэмпіянаце Швейцарыі ў матчы супраць «ФК Туна», свой першы гол у чэмпіянаце забіў у матчы супраць «Лазаны».
У «Базелі» адбыўся дэбют Салаха ў Лізе Еўропы, свой першы гол там забіў 11 красавіка 2013 года ў матчы супраць «Тотэнхэма».https://www.uefa.com/uefaeuropaleague/match/2010088--basel-vs-tottenham/
У сезоне 2012/2013 Салах стаў чэмпіёнам Швейцарыіhttps://en.wikipedia.org/wiki/2012%E2%80%9313_Swiss_Super_League і фіналістам кубка Швейцарыі.https://en.wikipedia.org/wiki/2012%E2%80%9313_Swiss_Cup
У сезоне 2013/2014 забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў, гэта здарылася ў матчы супраць «Чэлсі»https://www.uefa.com/uefachampionsleague/match/2011760--chelsea-vs-basel/, той гульнёй Салах паразіў Жазэ Маўрынью, і той купіў яго ў «Чэлсі».
«Чэлсі»
27 студзеня 2014 года Салах перайшоў у «Чэлсі» прыблізна за 11 мільёнаў фунтаў.«Salah Move Completed»
Дэбютаваў у Англійскай Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Ньюкасла Юнайтэд».https://www.bbc.com/sport/football/25994877
Свой першы гол забіў 22 сакавіка 2014 года ў матчы супраць лонданскага «Арсенала». У тым матчы «сінія» перамаглі з вынікам 6-0, а гол Салаха стаў апошнім.https://www.bbc.com/sport/football/26590673
У стартавым складзе ўпершыню дэбютаваў у красавіку ў матчы супраць «Сток Сіці», у тым матчы Салах забіў гол, аддаў асіст і зарабіў пенальці.https://www.bbc.com/sport/football/26796970
За «Чэлсі» ў сезоне 2015/2016 Салах сыграў толькі 3 матчы, таму 2 лютага 2015 года сышоў у арэнду ў «Фіярэнціну».
«Фіярэнціна» (арэнда) За «Фіярэнціну» Салах дэбютаваў у Серыі A ў матчы супраць «Аталанты».«Italian Serie A | Fiorentina 3-2 Atalanta»
Упершыню ў стартавым складзе выйшаў 14 лютага 2015 года ў матчы супраць «Сасуолы», у тым жа матчы забіў свой першы гол за «фіялак».«Suassuolo 1-3 Fiorentina»
Свой першы гол за «Фіярэнціну» ў Лізе Еўропы забіў 26 лютага 2015 года ў матчы супраць «Тотэнхэма», той гол стаў апошнім і дапамог камандзе выйсці ў наступны раўнд.https://www.bbc.com/sport/football/31627545
Фанаты «Фіярэнціны» вельмі любілі Салаха, так што таксама ў Фларэнцыі была папулярна піца «Салах».https://www.calciomercato.com/news/fiorentina-due-ristoranti-dedicano-una-pizza-a-salah-288193
Нягледзячы на любоў фанатаў, Салах вырашыў не заставацца ў арэндзе ў «Фіярэнціне» і сышоў у арэнду ў «Рому».
«Рома» (арэнда)
6 жніўня 2015 года Салах перайшоў у арэнду ў «Рому» на сезон 2015/2016, «рымлянам» гэта арэнда абышлася ў 5 мільёнаў еўра,https://www.theguardian.com/football/2015/aug/06/chelsea-mohamed-salah-loan-roma таксама «Рома» мела права выкупу за 15 мільёнаў еўра.«Roma, the official arrival of Salah from Chelsea: details of the transfer (Translation)»
22 жніўня 2015 года Махамед дэбютаваў за «ваўкоў» у матчы супраць «Элас Вероны».«Hellas Verona 1-1 Roma»
20 верасня 2015 года Салах забіў свой першы гол за «Рому» ў матчы супраць «Сасуолы».«Italian Serie A | Roma 2-2 Sassuolo»
25 кастрычніка 2015 года забіў гол сваёй былой камандзе — «Фіярэнціне», на той матч прыйшло каля тысячы фанатаў са свісткамі, і пры кожным дотыку Салаха да мяча ўвесь стадыён свістаў, таму не дзіўна, што Салах у тым матчы атрымаў адзіную ў кар’еры чырвоную картку.
«Рома» 6 жніўня 2016 года «Рома» аб’явіла аб выкупе Салаха ў «Чэлсі» за 15 мільёнаў еўра.https://www.chelseafc.com/en/news/2016/08/03/salah-move-finalised-
20 жніўня 2016 года Салах забіў свой першы гол у сезоне 2016/2017 у матчы супраць «Удзінезэ».https://int.soccerway.com/matches/2016/08/20/italy/serie-a/as-roma/udinese-calcio/2305761/
6 лістапада 2016 года Салах забіў хет-трык у матчы супраць «Балонні», гэта былі адзіныя тры мячы ў той гульні.https://www.theguardian.com/football/2016/nov/06/mohamed-salah-roma-juventus-bologna-milan-serie-a
У сезоне 2016/2017 Рома стала срэбным прызёрам Серыі А, Махамед сыграў 41 матч, забіў 19 галоў і аддаў 15 асістаў.https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2016
«Ліверпул»
22 чэрвеня 2017 года Салах падпісаў кантракт з «Ліверпулам», трансфер абыйшоўся «мерсісайдцам» у 42 мільёна еўра.
12 жніўня 2017 года Махамед дэбютаваў за «Ліверпул» у матчы супраць «Уотфарда», у гэтым жа матчы забіў свой першы гол.https://www.bbc.com/sport/football/40835424
24 жніўня 2017 года Салах забіў свой першы гол за «чырвоных» у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Гофенгайма».https://www.theguardian.com/football/live/2017/aug/23/liverpool-v-hoffenheim-champions-league-play-off-second-leg-live
26 лістапада 2017 года забіў сваёй былой камандзе «Чэлсі» і не стаў святкаваць забіты мяч.https://www.bbc.com/sport/football/42035410
17 сакавіка 2018 года забіў 4 галы ў матчы супраць «Уотфарда», гэта быў першы хет-трык Салаха за «чырвоных».https://www.bbc.com/sport/football/43353969
24 красавіка 2018 года Салах у паўфінале Лігі чэмпіёнаў сустрэўся з «Ромай», той матч «мерсісайдцы» выйгралі з вынікам 5-2, у тым матчы Махамед аддаў 2 асісты і забіў 2 галы, якія не святкаваў.https://www.bbc.com/sport/football/43871379
У сезоне 2017/2018 Салах стаў найлепшым гульцом Англійскай Прэм’ер-лігі і фіналістам Лігі чэмпіёнаў, пабіў рэкорд Крыштыяну Раналду і Луіса Суарэса па галам за адзін сезон у Англійскай Прэм’ер-лізе — 32, стаўшы найлепшым бамбардзірамhttps://www.espn.com/soccer/liverpool/story/3495573/liverpools-mohamed-salah-breaks-premier-league-goals-records-wins-golden-boot, і агулам сыграў 52 матчы, у якіх забіў 44 галы і аддаў 16 асістаў.https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2017
1 ліпеня 2019 года Салах забіў гол у фінале Лігі чэмпіёнаў, той матч «Ліверпул» выйграў.https://www.bbc.com/sport/football/48368443
У сезоне 2018/2019 Салах сыграў 52 матчы, у якіх забіў 27 галоў і аддаў 12 асістаў, стаў з «Ліверпулам» срэбраным прызёрам і найлепшым бамбардзірам Англійскай Прэм’ер-лігі і пераможцам Лігі чэмпіёнаў.https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2018
У сезоне 2019/2020 Махамед сыграў 48 матчаў, забіў 23 галы і аддаў 13 асістаў.https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2019
У сезоне 2020/2021 «Ліверпул» камандна нічога не выйграў, а Салах сыграў 51 матч, забіў 31 гол і аддаў 6 асістаў.https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2020
Міжнародная кар’ера Дэбютаваў за дарослую зборную Егіпта 3 верасня 2011 года ў матчы супраць Сьера-Леонэ.https://www.goal.com/en/news/89/africa/2011/09/03/2649689/sierra-leone-2-1-egypt-pharaohs-eliminated-from-afcon
У кастрычніку 2011 года забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць Нігера.
Дайшоў са зборнай да фіналу Кубка афрыканскіх нацый 2017, у фінале Салах аддаў асіст, але Егіпет прайграў 1-2.https://www.theguardian.com/football/live/2017/feb/05/cameroon-v-egypt-afcon-2017-final-live-africa-cup-of-nations
Вывеў Егіпет на Чэмпіянат свету па футболе 2018 ў Расіі, Махамед сыграў з-за траўмы толькі 2 гульні, таксама забіў 2 галы.
Удзельнічаў у хатнім Кубку Афрыканскіх нацый 2019, але яго зборная спынілася на першым раўндзе плэй-оф, Салах сыграў 4 гульні і забіў 2 галы.
Асабістае жыццё Махамед ажаніўся ў 2013 годзе, імя яго жонкі — Магі. У 2014 годзе ў Салаха нарадзілася дачка — Мака: спачатку Махамед хацеў назваць яе Меккай у гонар свяшчэннага горада, але потым падумаў, што яе імя будзе гучаць як назва казіно.
7 лютага 2020 года (у адзін дзень з Джорданам Хендэрсанам) у Салаха нарадзілася другая дачка — Каян.
Дасягненні
Камандныя дасягненні «Базель» Чэмпіён Швейцарыі (2): 2012/13, 2013/14
«Ліверпул» Чэмпіён Англіі: 2019/20 Уладальнік Кубка Англіі: 2022 Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі: 2022 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2022 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2018/19 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2019 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2019
Асабістыя дасягненні Наймалодшы талент Афрыкі: 2012 Найлепшы футбаліст Швейцарыі: 2013 Найлепшы гулец «Ромы»: 2015/2016 Найлепшы гулец месяца ў Англійскай Прэм’ер-лізе: лістапад 2017, люты 2018, сакавік 2018 Афрыканскі футбаліст года: 2017, 2018 Футбаліст года ў Англійскай Прэм’ер-лізе: 2017/2018 Найлепшы бамбардзір Англійскай Прэм’ер-лігі: 2017/2018, 2018/2019, 2021/22 Найлепшы гулец «Ліверпула»: 2017/2018 Прэмія ФІФА імя Ферэнца Пушкаша: 2018 Найлепшы гулец Клубнага чэмпіянату свету па футболе: 2019 Time 100: 2019
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Егіпта Катэгорыя:Ігракі зборнай Егіпта па футболе Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Базель Катэгорыя:Ігракі ФК Макаўлун