Даўгабор’е — археалагічны помнік каля вёскі Даўгабор’е Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на левым беразе ракі Нешчарда каля былой в. Харанякі.

Апісанне Пляцоўка амаль круглая, дыяметрам 45 м, усходняя частка спадзістая. Заходні схіл стромкі, вышынёй 20 м. Уваход з паўночнага боку.

У 1968 годзе выявіў Г. В. Штыхаў, у 1971 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе — Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт да 1 м. Раскопкі не праводзіліся. Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага векуСпіс помнікаў археалогіі. Расонскі раён.

Літаратура Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 378—395. Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 201—203. Штыхаў, Г. В. Зямля нашых продкаў / Г. В. Штыхаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 22-27.

Катэгорыя:Гарадзішчы Расонскага раёна‎ Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Даўгабор’е