Ульяна Феакцістаўна Крышталевіч () — беларускі дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Біяграфія Нарадзілася ў в. Зачарэўе Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Мёрскі раён Віцебскай вобласці).

Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 года — на камсамольскай, савецкай, партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Міёрскім, Браслаўскім і Пліскім раёнах, у 1967—1974 гадах — першы сакратар Докшыцкага райкама КПБ. З 1974 года — намеснік Міністра сацыяльнага забеспячэння БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1967 гадах, Вярхоўнага Савета СССР у 1970—1974 гадах.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве.

У 1995 годзе паставіла свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнайРэферэндум-1995. Антыгероі беларускай мовы .

Жыла ў Мінску.

Памерла 11 снежня 2017 года.

Крыніцы

Літаратура Крышталевіч Ульяна Феакцістаўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 516. Кришталевич, У. Ф. Ульяна, обыкновенный человек / У. Ф. Кришталевич; беседовала И. Гуринович // Советская Белоруссия. — 2004. — 12 нояб.

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР