Міхал Яхім Цюндзявіцкі (; або 1839, Вільянова, Барысаўскі павет — 21 мая (2 чэрвеня) 1863, Мінск) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, першая ахвяра царскіх карнікаў.
Біяграфія З заможнай шляхецкай сям’і, сын Камілы з Багданавічаў (пам. 1862) і Мельхіёра Цюндзявіцкага (1790—1860), маршалка Барысаўскага павета і адстаўнога палкоўніка расійскай арміі, які ў вайну 1812 года служыў у расійскім войску і за мужнасць атрымаў залатую шаблю. Бацька валодаў маёнткам Вільянова ў Барысаўскім павеце. У сям’і было сямёр дзяцей, сярод іх у тым ліку: брат Эміль, які ажаніўся з Клацільдай з Шчытоў-Неміровічаў (іх дачка Сафія выйшла за Баляслава Цеханавецкага), сёстры Клемянціна, жонка Мечыслава Блаўдзевіча (іх дачка Марта выйшла за Ежы Здзіхоўскага), і Алімпія, жонка Іцнацыя Мянжынскага (іх дачка Ганна выйшла за графа Леана Жалтоўскага)Andrzej Rachuba (red.): Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV—XXI wiek). Warszawa: DiG, 2013, s. 394. Пляменнік Ганны Цюндзявіцкай з Прушынскіх.
Пасля смерці бацькі Міхал Цюндзявіцкі быў пад апекай дзядзькі Севярына Багдановіча. Як і бацька, Міхал выбраў вайсковую кар’еру. Пасля кадэцкага корпуса ў званні харунжага паступіў на службу. У праходзіў службу ў чыне прапаршчыка ў наразной лёгкай № 3 батарэі 8-й Артылерыйскай брыгады ў Санкт-Пецярбургу. У войску Міхал увайшоў у рэвалюцыйную арганізацыю, па заданні якой пры канцы 1862 года ўзяў адпачынак і накіраваўся ў вандроўку па вёсках Мінскай і Віленскай губерняў — заклікаць сялян да паўстання. Пераапрануты ў кажух, аб’ехаў шмат мясцін. 18 лютага 1863 года ён наведаўся ў карчму каля вёскі Камень, дзе сабралася дужа народу на хрэсьбіны. Калі гаворка перайшла да тэмы ўзброенага выступлення, Цюндзявіцкі дастаў з кішэні брашуру на беларускай мове (хутчэй за ўсё «Мужыцкую праўду») і стаў яе гучна чытаць. Адзін з сялянаў выказаў сумнеў: маўляў, цар і так аддасць зямлю, навошта паўстанне. Міхал адказаў:
Словы пачуў соцкі. Цюндзявіцкага арыштавалі і даставілі ў мінскую турму. Некалькі сялянаў пацвердзілі, што Міхал агітаваў іх. Падчас вобшуку знайшлі фота, на якім Цюндзявіцкі быў зняты ў крэсле з выявамі Пагоні і Арла ў фотамайстэрні Антона Прушынскага. Міхал не быў кіраўніком атрада, не ўдзельнічаў у сутычках, таму падставаў асудзіць яго на смерць не было. На момант арышту віленскім генерал-губернатарам быў Уладзімір Назімаў, які адрозніваўся большым лібералізмам, чым яго паслядоўнікі. Міхалу Цюндзявіцкаму быў вынесены прысуд, паводле якога ён быў разжалаваны ў радавыя і мусіў быць сасланы на Каўказ, аднак, Міхаіл Мураўёў, які замяніў Назімава на гэтай пасадзе, прынцыпова замяніў прысуд на расстрэлДЕЛО ОБ УБИЙСТВЕ ПРИСТАВА ЛЯЦКОГО/ или Последние жертвы душителей восстания . Ён загадаў арыштаваць нават мінскага фатографа Прушынскага, у майстэрні якога быў зроблены здымак Цюндзявіцкага.
Расстрэлам 21 мая (2 чэрвеня) 1863 года ў Мінску 23-гадовага Міхала Цюндзявіцкага пачалася акцыя па запалохванні насельніцтва ў Беларусі. Цюндзявіцкага ж у прысутнасці натоўпу мінчукоў паставілі да слупа недалёка ад скрыжавання вуліц Серпухаўскай (сёння Валадарскага) і Захар’еўскай (праспект Незалежнасці), дзе сёння знаходзіцца паштамт. Калі агучылі прысуд, Міхал папрасіў, каб карнікі не завязвалі яму вачэй. За хвіліну да залпу ля ног Цюндзявіцкага ўпаў букет кветак, кінуты дзяўчынай з вёскі Палонная.
Сведкай пакарання смерцю быў дзядзька Цюндзявіцкага Севярын Багдановіч, які пазней перадаў яго родным апошняе развітальнае пісьмо. З таго часу імя Міхал захоўваецца ў кожным пакаленні Цюндзявіцкіх, і стала радавымХанецкі, В. Цюндзявіцкія: род, які пакінуў глыбокі след на Барысаўшчыне // Гоман Барысаўшчыны, № 9 (126), 2009 г..
Яго пахавалі на месцы пакарання. Мемуарыст Эдвард Паўловіч адзначаў: «да магілы ішоў незлічоны натоўп усіх саслоўяў, веравызнанняў і нацыянальнасцей». Людзі былі «збратаныя, але і перапісаныя шпіёнамі». Каб пазбегнуць ператварэння магілы ў мемарыял, цела перазахавалі ў невядомым месцы. Вацлаў Студніцкі, які перакладаў дакументы судовай канцылярыі, пісаў:
Недалёка ад месца забойства брат Міхала Аляксандр Цюндзявіцкі ў 1870 пабудуе домПершая і апошняя ахвяры Паўстання.
Памяць Беларускі гісторык Адам Мальдзіс прапаноўваў усталяваць на месцы пакарання смерцю Міхала Цюндзявіцкага мемарыяльную дошку, аднак улады адмовілі яму.
Крыніцы
Літаратура Rok 1863. Wyroki śmierci. Wydane pod redakcją Wacława Studnickiego nakładem i drukiem Ludwika Chomińskiego w Wilnie. Księgarnia Stow. Nauczycielstwa Polskiego. Tow. Wyd. «Ignis», Warszawa, сс. 55 і 107. Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9.
Спасылкі Міхал Цюндзявіцкі // Уладзімір Арлоў, Беларуская Салідарнасць Wielcy.pl
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі Міхал